Top.Mail.Ru

Кітайская кампанія — вытворца робатаў заняла амаль трэць сусветнага рынку

Кошт акцыі вядучага кітайскага вытворцы робатаў, кампаніі Unitree Robotics, падскочыў на 629,44 працэнта — да 1100 юаняў — у дэбюце на пляцоўцы навукова-тэхналагічных інавацый Шанхайскай фондавай біржы, ці STAR Market, перадае «Сіньхуа».

Згодна з планам, гэта кампанія, якая базуецца ў горадзе Ханчжоу, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Чжэцзян на ўсходзе Кітая, размяшчае каля 40,45 млн акцый па цане 150,8 юаня кожная. Суадносіны кошту адной акцыі і прыбытку на яе складаюць 219,23.

Як адзначаецца ў справаздачы аб даследаванні рынку гуманоідных робатаў, па выніках 2025 года гэта кампанія паставіла на рынак больш за 5500 падобных робатаў, што дазволіла ёй заняць першае месца ў свеце з доляй сусветнага рынку ў 32,4 працэнта.

Як паведамілі ў кампаніі Unitree, прыцягнутыя сродкі будуць накіраваныя на распрацоўку інтэлектуальных мадэляў робатаў і навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы ў галіне апаратнага забеспячэння робатаў, стварэнне новых прадуктаў і будаўніцтва вытворчай базы. Гэта звязана з тым, што бізнес кампаніі пераходзіць ад вытворчасці робатаў да фарміравання шырэйшай экасістэмы для высокапрадукцыйных робатаў агульнага прызначэння.

Лістынг кампаніі Unitree адбываецца на фоне таго, што кітайскі сектар робататэхнікі набывае глабальнае значэнне. Паводле даных Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР, у першым паўгоддзі на долю кітайскіх кампаній прыпадала каля 70 працэнтаў сусветных продажаў чатырохногіх робатаў.

Рыначныя прагнозы паказваюць на працяг росту сектара. Паводле даных даследчай кампаніі International Data Corporation, да 2030 года аб’ём паставак гуманоідных робатаў у свеце перавысіць 510 тысяч адзінак. Пры гэтым сярэднегадавы тэмп росту паказчыка складзе каля 95 працэнтаў.

Заснаваная ў 2016 годзе, кампанія Unitree стала адной з вядучых кітайскіх фірм у галіне робататэхнікі, якая спецыялізуецца на распрацоўцы чатырохногіх і гуманоідных робатаў з цалкам самастойна распрацаванымі ключавымі кампанентамі, уключаючы рухавікі, рэдуктары, кантролеры і сістэмы лазернага лакатара. Дзякуючы паступоваму пашырэнню сфер прымянення гуманоідных робатаў і ўстойліваму рыначнаму попыту выручка кампаніі сёлета ў першым паўгоддзі склала каля 1,15 млрд юаняў, што на 48,5 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Мікалай Літвінаў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю