Льготная палітыка часовага вызвалення замежных інвестараў ад выплаты падатку на пэўныя віды прыбытку прывяла да хуткага росту замежных рэінвестыцый у Кітай у мінулым годзе. Пра гэта сведчаць даныя Галоўнага дзяржаўнага падатковага ўпраўлення КНР, перадае «Сіньхуа».
240
Кітайская палітыка адтэрмінаванага падаткаабкладання прывяла да росту замежных рэінвестыцый
03.03.2025 | 09:49
У 2024 годзе агульны аб’ём рэінвестыцый дасягнуў 162,2 млрд. юаняў,
павялічыўшыся на 15 працэнтаў у параўнанні з папярэднім годам і
ўсталяваўшы новы рэкорд. Як вядома, Кітай раней адтэрмінаваў спагнанне
падатку на прыбытак, які размяркоўваецца прадпрыемствамі-рэзідэнтамі ў
КНР паміж іх замежнымі інвестарамі і напрамую рэінвесціруецца ў
кітайскія праекты і сектары.