Top.Mail.Ru

Кітайская парасонавая індустрыя перажывае маштабную трансфармацыю

На змену таннай аднатыпнай прадукцыі ў Кітаі прыходзяць высокія тэхналогіі, арыгінальны дызайн і аўтаматызацыя. Яскравым прыкладам пераходу ад проста вытворчасці да распрацоўкі сталі прадпрыемствы правінцыі Чжэцзян (Паўднёва-Усходні Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У краме Чжан Цзіін у сусветным цэнтры аптовага гандлю дробнымі таварамі ў горадзе Іу вочы разбягаюцца ад багацця выбару: звышлёгкія парасоны з вугляроднага валакна вагой усяго 78 грамаў, дызайнерскія мадэлі з арнаментамі Забароненага горада і парасоны з вентылятарам і вадзяным распыляльнікам для краін Сярэдняга Усходу.

«У сярэднім кожны месяц мы выпускаем 10 новых мадэляў, а ў дзень прадаём больш за 7 тысяч парасонаў», — дзеліцца прадпрымальніца. Яшчэ 20 гадоў таму Чжан Цзіін прадавала самыя звычайныя парасоны па 10 юаняў з мінімальным прыбыткам. Разумеючы, што цэнавыя войны вядуць у тупік, у 2003 годзе яна заснавала кампанію для стварэння ўласнага брэнда. У 2010-м зарэгістравала брэнд Real Star больш як у ста краінах і рэгіёнах. Сёння яе кампанія штогод экспартуе 5 мільёнаў парасонаў, а эксклюзіўныя мадэлі прадаюцца ў Еўропе па цане да 2 тысяч юаняў.

  • Падобны шлях мадэрнізацыі прайшоў і раён Шан’юй горада Шаасін — адзін з найбуйнейшых парасонавых кластараў Кітая. У 2025 годзе аб’ём мясцовай парасонавай індустрыі перавысіў 15 млрд юаняў, павялічыўшыся амаль на 8%. На мясцовым заводзе «Юі фэйна» ручную працу замянілі высокатэхналагічныя аўтаматызаваныя лініі ўласнай распрацоўкі, што павысіла эфектыўнасць вытворчасці больш як на 60%. Са звычайнага OEM-вытворцы кампанія вырасла ў самастойны брэнд з гадавым аб’ёмам продажаў звыш 400 млн. юаняў.

Яшчэ адзін мясцовы вытворца Пан Мінвэй, заснавальнік брэнда TANXIANZHE, перанёс канструкцыю складанага парасона на палаткі, стварыўшы ўнікальны самараскрывальны каркас. Аб’яднаўшы намаганні з вядучымі ўніверсітэтамі Кітая, кампанія запатэнтавала сотні тэхналогій у дзесяці краінах і рэгіёнах свету. У 2025 годзе яе экспарт перавысіў 500 млн юаняў.

Сучасны кітайскі парасон становіцца і важным культурным паслом. Вытворцы актыўна інтэгруюць у дызайн элементы традыцыйнага жывапісу, культуру Дуньхуана і нават сімволіку грузавых цягнікоў «Кітай — Еўропа». Так, у мінулым годзе Чжан Цзіін прадставіла новую мадэль парасона, у якой былі аб’яднаны элементы, якія адлюстроўваюць трансфармацыю і развіццё рынку Іу, а таксама чыгуначныя зносіны «Іу — Сіньцзян — Еўропа» і іншыя аспекты. «Адразу пасля выхаду гэта мадэль парасона спадабалася бізнесменам з краін — удзельніц ініцыятывы „Адзін пояс, адзін шлях“», — заўважае прадпрымальніца.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю