Top.Mail.Ru

Кітайскі Чунцын ператварыў свой унікальны рэльеф у турыстычны хіт

Раён Юйчжун горада Чунцын (Паўднёва-Заходні Кітай) прыцягвае ўсё больш турыстаў за кошт унікальнай прасторавай канцэпцыі, дзе разам зліліся бурныя рэкі, стромкія скалы, ажыўленыя вуліцы, таямнічыя пячоры і небаскробы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»



Яскравым прыкладам стаў старажытны завулак Шаньчэн. Дзякуючы размяшчэнню на стромкім уцёсе і панарамным відам на раку, гістарычная вуліца ператварылася ў ажыўлены кластар з дзясяткамі крамаў.

З 2020 года, эфектыўна выкарыстоўваючы незвычайны рэльеф, улады Юйчжуна развіваюць тут новыя фарматы правядзення вольнага часу: ад «пячорнай эканомікі» у скальных гротах да футурыстычных тэрас на вышыні больш за сто метраў на дахах небаскробаў. На сённяшні дзень для жыхароў і турыстаў адкрыта ўжо 75 такіх унікальных лакацый.

Мікалай ЛІТВІНАЎ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю