Top.Mail.Ru

Кітайскі фестываль «Чай для гармоніі свету» пройдзе ў сталіцы 31 мая

У суботу, 31 мая, на плошчы Свабоды ў Мінску адбудзецца маштабнае мерапрыемства «Чай для гармоніі свету», арганізаванае міністэрствам культуры і турызму КНР, Пасольствам КНР у Беларусі і Мінгарвыканкамам. Карэспандэнт «Звязды» даведалася падрабязнасці.



«Кітайскія традыцыйныя тэхналогіі падрыхтоўкі чаю і звязаных з імі звычаяў» былі ўключаныя ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА. Пасля гэтага чайная культура, якая сыходзіць каранямі ў глыбокае мінулае, звярнула на сябе ўвагу ўсяго свету.

У Кітаі чай не толькі ўвасабляе духоўны падтэкст кітайскай культуры, дзе крыюцца «дружалюбныя сувязі і мірнае суіснаванне паміж людзьмі» і «гармонія паміж чалавекам і прыродай», але і, як «маўклівы пасланнік», які прасоўвае абмены і ўзаемаўзбагачэнне паміж цывілізацыямі Кітая і іншых краін.

З нагоды Міжнароднага дня чаю, які адзначаецца 21 мая, выкарыстоўваючы напой у якасці сродку ўмацавання дружалюбнага супрацоўніцтва паміж народамі, а таксама садзейнічання культурным абменам і ўзаемнаму навучанню, 31 мая на плошчы Свабоды адбудзецца яркае культурнае мерапрыемства ва ўсходнім стылі. Уваход вольны для ўсіх!

Побач з канцэртнай залай «Верхні горад» у 12:00 разгорнецца фестываль з інтэрактыўнымі майстар-класамі, дэманстрацыяй аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, фестывалем кітайскай кухні і інш.

Афіцыйнае адкрыццё мерапрыемства пройдзе ў 13:30 з удзелам афіцыйных асоб Кітая і Беларусі.

На сцэне з канцэртам выступяць запрошаныя госці з мастацкага калектыву з Цяньцзінь, які неаднаразова перамагаў на прэстыжных конкурсах, уключаючы прэмію «Лотас», Усекітайскі фестываль танца і многія іншыя. Акрамя таго, спецыяльна для канцэрта ў Беларусі артысты адабралі тыя нумары, якія лепш за ўсё дэманструюць характар і каларыт іх мясцовасці. Яны прадставяць ушу, групавыя і парныя фальклорныя танцы, а таксама сольнае выкананне песень. 

Кітайскі Культурны цэнтр у Мінску, Выдавецтва «Усходняя культура» і 4 інстытуты Канфуцыя (БДУ, МДЛУ, БНТУ, БДУФК) у сваю чаргу з дапамогай майстар-класаў дапамогуць гасцям мерапрыемства глыбей пагрузіцца ў кітайскую культуру, даведацца больш пра яе асаблівасці і асабіста паспрабаваць сябе ў нейкіх сферах мастацтва. Напрыклад, будуць прадстаўлены каліграфія, жывапіс, выразанне з паперы, гравюра і не толькі.

Сталічныя кітайскія ўстановы спецыяльна падрыхтуюць разнастайныя традыцыйныя стравы, якія можна будзе набыць і пачаставацца. Кітайскія пельмені, смажаны рыс па-янжоўскі, бабл-ці, цзунцзы і многае іншае.

У 20:00 чакаецца вячэрняя праграма, якая ўключае ў сябе выступленні артыстаў з Цяньцзіня і Беларусі. 

Прыходзьце, будзе цікава!

Яна ВАЛАСАЧ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю