Стваральнікі фільма «Аднойчы на Сярэднім Усходзе» («Сардэчна запрашаем у рэстаран „Дракон“) абвясцілі, што карціна будзе прадстаўляць мацерыковую частку Кітая ў барацьбе за прэмію ў катэгорыі „Лепшы міжнародны фільм“ на 99-й цырымоніі ўручэння прэміі „Оскар“, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Рэжысёрам карціны выступіў Вэнь Муэ, галоўныя ролі выканалі Шэнь Тэн, Цзян Цімін, Амар Шэрыф, Лі Чжыцін і іншыя акцёры. Дзеянне фільма разгортваецца на фоне вайны ў Іраку 2003 года. У цэнтры сюжэта — кітайскі кухар Сюй Фу, які адпраўляецца на Сярэдні Усход, каб адкрыць там рэстаран кітайскай кухні. Спрабуючы выжыць сярод ваенных дзеянняў, ён адначасова клапоціцца пра дзяцей, якія асірацелі з-за вайны, падтрымліваючы іх простымі гарачымі стравамі. Праз цяпло і штодзённасць кітайскай кухні фільм раскрывае антываенную тэму і выказвае надзею на мір.
Фільм выйшаў у пракат у мацерыковай частцы Кітая 11 жніўня. Сукупныя касавыя зборы перавысілі 2,3 млрд юаняў. З верасня карціна таксама паступова выйшла ў пракат у Сянгане і Аамэне, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Малайзіі, Сінгапуры і іншых краінах і рэгіёнах.
Шорт-ліст прэтэндэнтаў на прэмію «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы міжнародны фільм» будзе аб’яўлены 15 снежня. Пяць намінантаў стануць вядомыя 21 студзеня 2027 года, а цырымонія ўручэння ўзнагарод адбудзецца 14 сакавіка 2027 года.
Мікалай ЛІТВІНАЎ