Top.Mail.Ru

Кітайскі гігант сацсетак нарошчвае інвестыцыі ў індустрыю мікрадрам

Холдынг Douyin Group, аператар папулярнай платформы сацыяльных сетак Douyin (кітайская версія TikTok), які ўваходзіць у склад кітайскага тэхналагічнага гіганта ByteDance, плануе павялічыць інвестыцыі ў вытворчасць кароткаметражных серыялаў (мікрадрам) з жывымі акцёрамі. Аб гэтым паведаміла Хуа Юэшэн, кіраўнік аддзела партнёрства па кантэнце ў цэнтры аўтарскіх правоў на кароткаметражныя серыялы Douyin Group, перадае «Сіньхуа».


Сёлета Douyin выдзеліць больш за 1,5 млрд юаняў на падтрымку вытворчасці мікрадрам з жывымі акцёрамі, пры гэтым сярэдні бюджэт на кожны праект павялічыцца на 60 працэнтаў, падкрэсліла Хуа Юэшэн. Дзякуючы развітой экасістэме і мадэлям штучнага інтэлекту (ШІ) кітайская індустрыя мікрадраматургіі ўступае ў фазу хуткага росту і карыстаецца вялікай папулярнасцю.

Паводле даных цэнтра аўтарскіх правоў на кароткаметражныя серыялы Douyin Group, сярэдні штодзённы час прагляду кароткаметражных серыялаў за год павялічыўся амаль у 4 разы, пры гэтым больш за 1100 такіх серыялаў набралі больш за 1 млрд праглядаў кожны. Колькасць жанраў мікрадрам павялічылася з 44 у мінулым годзе да 65-і.

На гэтым фоне Douyin запусціла некалькі праектаў у падтрымку вытворчасці мікрадрам з акцёрамі для стымулявання больш шырокага ўдзелу і інавацый у індустрыі, сказаў Лэ Лі, галоўны рэдактар платформы мікрадрам Hongguo, якая ўваходзіць у склад холдынга Douyin.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю