Top.Mail.Ru

Кітайскі курортны горад Санья наведваюць усё больш замежных турыстаў

Курортны горад Санья на востраве Хайнань (Паўднёвы Кітай) прыцягвае ўсё больш замежных турыстаў. За першыя восем месяцаў гэтага года горад наведалі звыш 650 тыс. замежных гасцей, што на 27,2% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».



Пры гэтым больш за 97% замежных турыстаў прыбылі ў Санью ў рамках бязвізавага рэжыму. Замежныя госці ўсё часцей выходзяць за межы традыцыйных курортных зон і знаёмяцца са штодзённым жыццём горада.

Яшчэ некалькі гадоў таму міжнародны турызм у Санье насіў ярка выражаны сезонны характар, аднак сёння сітуацыя змяняецца. «Нават з чэрвеня па кастрычнік, якія лічацца нізкім сезонам, паток замежных турыстаў не спыняецца», — расказвае перакладчыца мясцовага турыстычнага агенцтва Хэ Цзінсін. У сярэднім яна сустракае і суправаджае турыстаў, якія прыбываюць больш за 30 міжнароднымі рэйсамі ў тыдзень.

З Саньі ўжо выконваюцца рэйсы па 36 міжнародных пасажырскіх маршрутах у 29 гарадоў 16 краін і рэгіёнаў ( тым ліку і ў Беларусь). Геаграфія турыстаў пашырылася. Па меры росту турпатоку мяняюцца і запыты замежных гасцей. Так, у Санье адкрылася прадуктовы магазін, арыентаваны на замежных пакупнікоў. Спачатку на яе прылаўках былі ў асноўным звыклыя замежнікам прадукты — каўбасы, хлеб і паштэты. Сёння асартымент магазіна налічвае каля тысячы найменняў, уключаючы пельмені, макарону і рыс. З’явілася тут і мясцовая хайнаньская прадукцыя — какосавае і мангавае віно, какосавае масла. 

«Турысты хочуць, каб падарожжа было насычаным і пакідала яркія ўражанні», — кажа Го Хун’юань, які працуе гідам ужо больш за дзесяць гадоў. Паводле яго слоў, перш за стандартны тур у Санью доўжыўся тры—пяць дзён і ўключаў пляж і славутасці. Сёння ўсё часцей турысты застаюцца на тыдзень і даўжэй, спыняюцца ў розных бухтах, самастойна выбудоўваюць маршрут. Некаторыя ўключаюць у праграму працэдуры традыцыйнай кітайскай медыцыны, прагулкі па рынках і кварталах, а таксама паездкі па кальцавой хуткаснай чыгунцы вострава, у тым ліку ў Вэньчан, каб паназіраць за запускамі касмічных ракет.

Прысутнасць замежных турыстаў прыкметна ўплывае на гарадскі гандаль. У гандлёвым цэнтры Joy City доля пакупак, здзейсненых замежнымі гасцямі ў магазінах Uniqlo і GAP, перавышае 60 %. Мясцовы магазін Uniqlo уваходзіць у пяцёрку лепшых сярод больш чым 800 магазінаў сеткі па ўсёй краіне.

Развіваецца і плацежная інфраструктура. Сёння ў горадзе налічваецца звыш 6 тысяч гандлёвых пунктаў, якія прымаюць замежныя карты, устаноўлена каля 12,8 тысячы POS-тэрміналаў і 9 аўтаматаў для абмену валюты. За студзень—жнівень гэтага года замежнікі абмянялі праз аўтаматы валюту на больш чым 42 млн юаняў, а праз пункты абмену — на 1,59 млн долараў ЗША.

Мікалай ЛІТВІНАЎ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю