Top.Mail.Ru

Кітайскі майстар стварае мініяцюры на фруктовых костачках

44-гадовы Ван Сяабінь з горада Сіань з’яўляецца майстрам разьбы па фруктовых костачках і носьбітам нематэрыяльнай культурнай спадчыны, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


У яго майстэрні прадстаўлена ўнікальная калекцыя мініяцюрных шэдэўраў: выразаны на персікавай костачцы твар Сунь Укуна з рамана «Падарожжа на Захад», малюсенькія пельмені з фінікавых костачак, мініяцюрны чайнік з аліўкавай костачкі. Кожны твор уражвае сваёй дэталізацыяй і рэалістычнасцю.


Вырабы майстра карыстаюцца вялікім попытам у турыстаў. Паводле слоў Ван Сяабіня, нягледзячы на дажджлівае надвор’е падчас сёлетніх канікулаў з нагоды Дня ўтварэння КНР і свята Сярэдзіны восені, яго бізнес квітнеў — выручка перавысіла звычайную амаль у дзесяць разоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю