Top.Mail.Ru

Кітайскі павет пастаўляе музычныя інструменты больш як у 40 краін

У павеце Ланькаа, што ў правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай), традыцыйныя кітайскія музычныя інструменты, вырабленыя з мясцовага дрэва паўлоўніі, пасля дбайнай праверкі майстрамі-наладчыкамі адпраўляюцца больш як у 40 краін свету, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паўлоўнія, вядомая сваім хуткім ростам, лёгкасцю і празрыстай тэкстурай драўніны, а таксама здольнасцю ствараць чыстае і гарманічнае гучанне, ідэальна падыходзіць для вырабу рэзанансных музычных інструментаў. Ужо шмат гадоў Ланькаа развівае гэтую вытворчасць, абапіраючыся на свае прыродныя рэсурсы і асаблівасці рэгіёна.

Сёння ў павеце больш за 200 прадпрыемстваў, дзе вырабляюць музычныя інструменты, на іх працуюць каля 18 тысяч чалавек. У асартыменце — больш за 20 відаў традыцыйных кітайскіх інструментаў, такіх як гучжэн, гуцінь і піпа. У Ланькаа сфармаваўся поўны вытворчы ланцужок: ад вырошчвання паўлоўніі і пастаўкі матэрыялаў да распрацоўкі, вырабу і продажу гатовых інструментаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю