Top.Mail.Ru

Кітайскі порт Нінба-Чжоўшань займае першае месца ў свеце па грузаабароце

Грузаабарот порта Нінба-Чжоўшань, што ў правінцыі Чжэцзян (Усходні Кітай), летась перавысіў 1,4 мільярда тон. Гэта дазволіла яму займаць першае месца ў свеце па адпаведным паказчыку 17-ы год запар, паведамілі ў адміністрацыі порта, перадае «Сіньхуа».


Прапускная здольнасць порта была значна павялічана дзякуючы надзейнай рабоце двух яго буйных кантэйнерных тэрміналаў і перавалачнага тэрмінала, адзначылі ў порце. Характэрна, што канал Цяачжоўмэнь, другі глыбакаводны канал гэтага порта водазмяшчэннем 300 тыс. тон, пачаў функцыянаваць у снежні 2025 года.

З’яўляючыся ключавым вузлом Марскога Шаўковага шляху ХХІ стагоддзя, порт Нінба-Чжоўшань працягвае пашыраць свой глабальны ахоп. У порце функцыянуе больш за 300 маршрутаў кантэйнерных перавозак, якія злучаюць звыш 700 партоў у больш як 200 краінах і рэгіёнах свету.

У апошнія гады кіраўніцтва эканамічна развітая правінцыя Чжэцзян, размешчаная на ўсходнім узбярэжжы Кітая, вызначыла дадатковыя меры для таго, каб павысіць канкурэнтаздольнасць і глабальны ўплыў порта Нінба-Чжоўшань.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю