Порт Нінбо-Чжоўшань, што ў правінцыі Чжэцзян на ўсходзе Кітая, з пачатку года апрацаваў больш за 40 млн стандартных 20-футавых кантэйнераў (TEU), другі год запар пераадолеўшы гэту мяжу, перадае «Сіньхуа».
Раней сёлета Нінба-Чжоўшань упершыню абышоў Сінгапур па кантэйнераабароце за паўгоддзе і выйшаў на другое месца ў свеце, вынікае з даных Alphaliner. У студзені—чэрвені 2026 года Нінбо-Чжоўшань апрацаваў 22,9 млн TEU, што на 8,8% больш за паказчык годам раней. Кантэйнераабарот Сінгапура склаў 22,74 млн TEU, павялічыўшыся на 4,7%. Пры гэтым найбуйнейшым кантэйнерным портам свету засталася таксама кітайская гавань Шанхай: за першае паўгоддзе тут было апрацавана 28,74 млн TEU, на 6,2% больш у гадавым вылічэнні.
Цяпер Нінба-Чжоўшань абслугоўвае больш за 310 кантэйнерных суднаходных маршрутаў, якія злучаюць больш за 700 партоў у больш чым 200 краінах і рэгіёнах свету. Летась агульны грузаабарот гэтай марской гавані дасягнуў 1,432 млрд тон. Нінба-Чжоўшань займае першае месца ў свеце па гэтым паказчыку, порт утрымлівае лідарства з 2012 года і па выніках 2025-га заняў яго 17-ы год запар.
Мікалай ЛІТВІНАЎ