Top.Mail.Ru

Кітайскі рынак мікрадрам імкліва расце на фоне павышэння якасці кантэнту

Індустрыя мікрадрам у Кітаі перажывае выбухны рост — летась аб’ём рынку склаў каля 68 мільярдаў юаняў. Пры гэтым з’яўляецца ўсё больш кантэнту высокай якасці, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 


Мікрадрамы ўяўляюць сабой міні-серыялы, якія выпускаюцца ў гарызантальным ці вертыкальным фармаце. Працягласць аднаго эпізоду складае ад некалькіх дзясяткаў секунд да 15 хвілін, што робіць ідэальным фарматам для прагляду на смартфоне ў любы час і ў любым месцы.

Паводле даных на 2025 год, аўдыторыя кітайскіх мікрадрам дасягнула 696 млн чалавек, а колькасць кампаній у галіне перавысіла 100,2 тыс. Выйшла каля 40 тыс. серыялаў вертыкальнага фармату.

Расце не толькі колькасць, але і якасць кантэнту. Выйшаў шэраг прац, якія набралі больш за 1 млрд, а некаторыя — нават 3 млрд праглядаў. На раннім этапе мікрадрамы прыцягвалі гледачоў эмацыянальнымі воплескамі і нечаканымі паваротамі. Сёння індустрыя пераходзіць на новы ўзровень. Паводле даследавання, бясплатныя мікрадрамы ў 2025 годзе склалі каля 66,3 % рынку. Галіновая канкурэнцыя ссоўвае акцэнт з паказчыкаў трафіку на павышэнне якасці.

Серыял «Дома і за яго межамі» — яскравы прыклад такога падыходу. Над яго другім сезонам працавалі больш за шэсць месяцаў, пяць сцэнарыстаў тры месяцы адпрацоўвалі сцэнарый. «Што сапраўды здольна перажыць цыклы трафіку — гэта шчырасць, заснаваная на рэальным жыцці, і прыхільнасць якасці», — адзначае віцэ-прэзідэнт студыі «Цінхуадаа» Цзан Нань.

Увесь час пашыраюцца межы жанру. Вытворцы мікрадрам актыўна супрацоўнічаюць з культурна-турыстычнай сферай, юрыдычнымі і адукацыйнымі арганізацыямі. Напрыклад, «Танец Дуньхуана» ажыўляе фрэскі старажытных пячор, «Таямніца ў садзе сям’і Бюсьера» прысвечаны гісторыі вайны, а серыя юрыдычных мікрадрам папулярызуе прававыя веды ў забаўляльнай форме.

Развіццё тэхналогій штучнага інтэлекту адкрывае новыя магчымасці: з іх укараненнем сеткавыя раманы, манга і іншая інтэлектуальная ўласнасць могуць хутка адаптавацца ў анімацыйныя серыялы, што дазваляе значна скараціць тэрміны вытворчасці і выдаткі. На платформе «Хунга» павялічваецца колькасць такіх праектаў з больш за 200 мільёнамі праглядаў.

Рост індустрыі неаддзельны ад комплекснай падтрымкі. Платформа «Хунга» запусціла праграмы для новых аўтараў — ужо 50 % серыялаў здымаюць рэжысёры-пачаткоўцы. Платформа таксама ўкараніла сістэму размеркавання даходаў для сцэнарыстаў і акцёраў, якая непасрэдна звязвае іх заробак з камерцыйным поспехам праекта і дазваляе атрымліваць рэгулярныя выплаты пасля выхаду серыяла.

Урады рэгіёнаў падтрымліваюць галіну праз правядзенне конкурсаў, падрыхтоўку кадраў, інтэграцыю рэсурсаў і фінансаванне. Пашыраюцца каналы распаўсюджвання — мікрадрамы выходзяць на тэлебачанне і буйныя стрымінгавыя платформы. За 9 месяцаў мінулага года тэлепаказы выраслі на 261,5 %.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю