Top.Mail.Ru

Кітайскія археолагі рэалізуюць першы сумесны археалагічны праект у Паўднёвай Амерыцы

Кітайскія і перуанскія ўстановы ў галіне археалогіі падпісалі пагадненне аб правядзенні даследаванняў старажытнай цывілізацыі Караль у Перу. Гэта азначае сабой першы выпадак, калі кітайскія археалагічныя ўстановы афіцыйна пачнуць сумесныя археалагічныя работы на тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі, перадае «Сіньхуа».



Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі Інстытут археалогіі Акадэміі грамадскіх навук Кітая, Археалагічная зона Караль Міністэрства культуры Перу і Прафесійная школа археалогіі Нацыянальнага ўніверсітэта Сан-Маркас.

Кітайская і перуанская каманды правядуць комплексныя археалагічныя даследаванні на руінах цывілізацыі Караль, у тым ліку палявыя даследаванні і раскопкі, навукова-тэхналагічныя археалагічныя даследаванні, ахову культурнай спадчыны і сумеснае навучанне спецыялістаў-археолагаў.

Як вядома, цывілізацыя Караль узнікла на паўночным узбярэжжы Перу і існавала прыкладна з 3000 года да н.э. па 1800 год да н.э. Яна лічыцца найстаражытнейшай з усіх знойдзеных на сённяшні дзень цывілізацый Амерыкі.

Мікалай ЛІТВІНАЎ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю