Інжынеры з Кітайскай Народнай Рэспублікі за дзве секунды разагналі шматтонную вагон-платформу на электрамагнітнай цязе да 700 км/г, устанавіўшы сусветны рэкорд для такіх канструкцый. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Цэнтральнае тэлебачанне Кітая. Расказала БелТА
Платформа на магнітнай падушцы дасягнула хуткасці 700 км/г на 400-метровай выпрабавальнай лініі, пасля чаго спынілася.
Паведамляецца, што тэхналогію распрацавалі спецыялісты абароннага навукова-тэхнічнага ўніверсітэта з горада Чанша (правінцыя Хунань). Даследаванні ў сферы магнітнай левітацыі занялі дзесяць гадоў.
Гэтая распрацоўка адкрывае новыя магчымасці для развіцця вакуумнага транспарту на электрамагнітнай цязе і прапануе новыя метады для запуску і выпрабаванняў аэракасмічнай тэхнікі, лічаць кітайскія спецыялісты.