Top.Mail.Ru

Кітайскія навукоўцы «адраджаюць» літыевыя батарэі з дапамогай «ін’екцыі»

Батарэі мабільных тэлефонаў пасля доўгага выкарыстання перастаюць зараджацца, прабег электрамабіляў пры поўнай зарадцы становіцца ўсё карацейшы, акумулятары ў халодных рэгіёнах часцей ламаюцца, а колькасць выкарыстаных батарэй пастаянна павялічваецца... Нядаўна міжнародны навуковы часопіс Nature апублікаваў артыкул пра новае адкрыццё даследчай каманды кітайскага Універсітэта Фудань, якая з дапамогай новай тэхналогіі правяла «дакладную перапрацоўку» літыевых батарэй, каб «даць ім новае жыццё», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Даследчая група Універсітэта Фудань выявіла, што тэрмін службы батарэі, насамрэч, аналагічны чалавечаму здароўю, а праблемы часта звязаныя з ключавымі кампанентамі, а менавіта з актыўнымі іёнамі літыя. Калі сапраўды іх папоўніць, то можна значна падоўжыць тэрмін службы батарэі. Кіруючыся гэтай ідэяй, каманда распрацавала малекулу-носьбіт літыя, якая дзейнічае як «лекі» і можа папаўняць іёны літыя ў батарэях праз ін’екцыі.

Член даследчай групы кафедры палімерных навук Універсітэта Фудань Гаа Юэ паведаміў, што раней камерцыйныя літый-жалеза-фасфатныя акумулятары станавіліся непрыдатнымі пасля 2000 выкарыстанняў. З дапамогай новай тэхналогіі батарэі могуць функцыянаваць як амаль новыя нават пасля 12 тысяч ужыванняў. Малекула-носьбіт літыя не толькі вельмі эфектыўная і даступная па кошце, яна таксама можа дапамагчы ў распрацоўцы новых экалагічных батарэй.

Цяпер гэтую тэхналогію выпрабавалі на розных батарэях. Дзякуючы супрацоўніцтву з вядучымі міжнароднымі кампаніямі па вытворчасці акумулятараў кітайская даследчая група спадзяецца на больш хуткае прымяненне ноу-хау ў рэальным жыцці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю