Top.Mail.Ru

Кітайскія трэнды распаўсюджваюцца па свеце

Традыцыйная культурная спецыфіка і інавацыі.

У апошнія гады ўсё больш кітайскіх тавараў з традыцыйнай культурнай спецыфікай і інавацыямі заваёўваюць глабальныя рынкі, становяцца часткай паўсядзённага жыцця спажыўцоў па ўсім свеце, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

Адзенне

На вуліцах Парыжа ў вітрынах модных буцікаў усё часцей можна заўважыць элементы «новага кітайскага стылю»: вышыўку, вузельчыкавыя зашпількі і касы каўнер. 

Вялікую папулярнасць набыла традыцыйная кітайская тканіна сян’юньша, якую называюць «мяккім золатам» тэкстыльнай прамысловасці. У майстэрні «Ланчжыцзя» на беразе ракі Сена прадстаўлены паліто, сукенкі і сумкі з гэтай тканіны, якія спалучаюць усходнюю эстэтыку з элегантнасцю заходняга крою.

Кітайскі традыцыйны касцюм ханьфу таксама знайшоў сваіх прыхільнікаў у Францыі. Парыжскае таварыства вывучэння традыцыйнай кітайскай культуры Association Boyan, заснаванае ў 2008 годзе, налічвае ўжо больш за 700 членаў. Яго заснавальніца Чжун Юэжу з радасцю адзначае, што сёння многія французы знаёмыя са словам «ханьфу» ў яго арыгінальным кітайскім вымаўленні.

Ежа

У Бангкоку кітайская кухня перажывае сапраўдны бум. Як паведаміў Вэнь Чжы, заснавальнік рэстарана хога (традыцыйнай кітайскай стравы ў «самавары») «Цыцыкоу» у Тайландзе, ён ужо адкрыў шэсць устаноў у Бангкоку, і яшчэ пяць знаходзяцца на стадыі рамонту. «У апошнія гады вострая і рэзкая кухня становіцца ўсё папулярнейшай у Тайландзе. Колькасць філіялаў сеткі „Цыцыкоу“ і яе продажы стабільна растуць, і сёлета мы плануем паскорыць тэмпы адкрыцця новых рэстаранаў», — сказаў прадпрымальнік.

Іншыя кітайскія брэнды, такія як «Чжан Лян», які прапануе востры суп малатан, і «Тайэр», які спецыялізуецца на рыбе ў кіслым соўсе, таксама паспяхова заваёўваюць тайскі рынак.

Акрамя таго, кітайскія чайныя брэнды хутка набіраюць папулярнасць. У жніўні 2024 года «Найсюэ» адкрыў сваю першую флагманскую краму ў Тайландзе, і ўсяго за тры дні яго выручка перавысіла 1 млн. тайландскіх батаў (каля 29 тыс. долараў).

Бытавая тэхніка

У Бразіліі кітайская бытавая тэхніка са штучным інтэлектам карыстаецца попытам. Брэнды TCL, Midea, Gree і Hisense шырока прадстаўлены ў буйных супермаркетах і на анлайн-платформах. Па паведамленні мясцовых СМІ, нягледзячы на тое, што TCL выйшаў на бразільскі рынак менш за дзесяць гадоў таму, ён ужо займае 18,8% рынку тэлевізараў.

Акрамя буйной бытавой тэхнікі, малагабарытныя разумныя ўстройствы кітайскай вытворчасці таксама запатрабаваныя ў бразільскіх спажыўцоў. У краме кампаніі Xiaomi у Рыа-дэ-Жанейра робаты-пыласосы, фрыцюрніцы, праектары, паветраачышчальнікі і іншыя тавары прыцягваюць увагу шматлікіх маладых пакупнікоў. Па стане на канец мінулага года Xiaomi адкрыла шэсць крам у Бразіліі і стварыла каля 10 тысяч кропак продажаў у супрацоўніцтве з мясцовымі рытэйлерамі.

Транспарт

У Каіры на вуліцах з’яўляецца ўсё больш электрамабіляў, якія змяняюць спосабы перамяшчэння ў горадзе. Нядаўна кітайскі брэнд электрамабіляў Zeekr запусціў сваю першую краму ў сталіцы Егіпта. Па словах мясцовага аўтамабільнага дылера Аміра, як мінімум трое з кожных дзесяці пакупнікоў цікавяцца электрамабілямі, асабліва папулярныя кітайскія брэнды BYD, Geely і MG дзякуючы разнастайнасці мадэляў, даступным цэнам і вялікаму запасу ходу.

Урад Егіпта актыўна падтрымлівае прасоўванне электрамабіляў. На такім фоне кітайскія прадпрыемствы актыўна павялічваюць свае інвестыцыі. Напрыклад, China FAW і егіпецкая кампанія GV Investments заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве і плануюць пачаць зборку некалькіх мадэляў аўтамабіляў у Егіпце, а BAIC Group і егіпецкая кампанія Alkan будуюць завод па вытворчасці электрамабіляў на тэрыторыі плошчай 120 тыс. кв. м.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю