Кітайскія вучоныя паведамілі, што стварылі першы ў свеце універсальны чып стандарту 6G, паведамляе БелТА.
Кітайскія вучоныя паведамілі, што стварылі першы ў свеце універсальны чып стандарту 6G, паведамляе БелТА.
Па заяве распрацоўшчыкаў, чып дапаможа пераадолець лічбавы разрыў паміж гарадскімі і сельскімі суполкамі. Тэхналогія забяспечвае хуткасць мабільнага інтэрнэту звыш 100 гігабіт у секунду.
У параўнанні з хуткасцю мабільнага інтэрнэту ў сельскай мясцовасці ЗША, новы чып перадае даныя прыкладна ў пяць тысяч разоў хутчэй.
Прадстаўлены чып дазволіць скачаць відэа аб’ёмам 50 гігабайт у фармаце звышвысокай выразнасці 8K ўсяго за некалькі секунд.
Гэтая распрацоўка адкрывае шырокія адукацыйныя і камерцыйныя магчымасці для жыхароў аддаленых раёнаў краіны, паведамляе South China Morning Post.