Top.Mail.Ru
141

Ключавое правіла бяспекі: сеў у машыну — прышпілі рамень!

Адно дзеянне выратуе жыццё


Правілы дарожнага руху абавязваюць быць прышпіленымі вадзіцеля і ўсіх пасажыраў, калі рамяні бяспекі прадугледжаны канструкцыяй аўтамабіля, у тым ліку і на задніх сядзеннях. Разам з тым ёсць яшчэ асобныя грамадзяне, якія да рамянёў ставяцца скептычна. Падобнае стаўленне ўзнікае толькі ад няведання таго, што можа адбыцца з тымі, хто сядзіць непрышпіленым у аўтамабілі ў момант дарожна-транспартнага здарэння.

У шматлікіх выпадках менавіта выкарыстанне рамянёў бяспекі дапамагло захаваць чалавечыя жыцці і зменшыць цяжар атрыманых траўмаў у аварыях. Таму, вадзіцелі, кожны раз, сядаючы ў аўтамабіль, прышпільвайцеся самі і кантралюйце, каб вашы пасажыры былі прышпілены!

Рамяні і дзіцячыя ўтрымлівальныя прыстасаванні з’яўляюцца самым галоўным ахоўным механізмам, які ёсць у машыне. Гэтыя сродкі пасіўнай бяспекі распрацаваны для таго, каб стрымаць рух пасажыраў унутры транспартнага сродку, прадухіляючы траўмы ў выніку ўдару аб прыборную панэль, а таксама выкіду праз лабавое шкло. Менавіта рамяні бяспекі — першая лінія засцярогі ад траўм і смерцяў падчас язды ў аўтамабілі.

Нагадаем, што: 

Перавозка дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў у легкавым аўтамабілі павінна ажыццяўляцца з абавязковым выкарыстаннем дзіцячых утрымлівальных прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці.


Дзяцей ад 5 да 12 гадоў неабходна перавозіць з выкарыстаннем утрымлівальных прылад або іншых сродкаў (бустараў, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку.


Пры гэтым важна правільна зафіксаваць дзіця рэменем бяспекі: дыяганальны рамень павінен праходзіць праз плячо і грудную клетку і не саслізгваць на шыю. Пры выбары дзіцячага аўтакрэсла аддавайце перавагу мадэлям, якія адпавядаюць узросту і вазе малога. Не купляйце дзіцячае крэсла на выраст.

Адказнасць

  • За ігнараванне выкарыстання рэменя бяспекі вадзіцелем або пасажырамі прадугледжаны штраф да 1 базавай велічыні. Калі парушэнне дапушчана паўторна на працягу года — памер штрафу павялічваецца ад 2 да 5 б. в.

  • За невыкарыстанне дзіцячага ўтрымлівальнага прыстасавання прадугледжаны штраф у памеры да 4 б. в.

  • У выпадку паўторнага такога парушэння штраф складзе ўжо ад 2 да 8 б. в.


Ірына КАВЕЦКАЯ, старшы інспектар па АіП АДАІ МГБ Першамайскага РУУС г. Мінска

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю