Top.Mail.Ru
101

Ключавыя дасягненні 2025-га ў эканоміцы. Рэкордныя значэнні ВУП, экспарту і рэальных даходаў насельніцтва

Як паведамляў Белстат, ВУП па выніках года вырас на 1,3 % і дасягнуў у намінальным выражэнні максімальнага значэння — 94,4 мільярда долараў. 



Сярод лідараў па ўкладзе і тэмпах росту валавой дабаўленай вартасці — будаўніцтва (тэмп 108 %), інфармацыя і сувязь (103,5 %) і транспарт (102,9 %), нагадалі ў Мінэканомікі.

Так, тэмпы росту ў будаўніцтве склалі 110,6 %, чаму спрыяла ўвядзенне ў эксплуатацыю 4,57 мільёна квадратных метраў жылля. Дынаміка ў ІT абумоўлена актыўным попытам на айчынны софт і павелічэннем колькасці работнікаў, а ў транспартнай сферы — за кошт росту пасажыраабароту на 7,1 працэнтнага пункта.

Пры некаторым запаволенні тэмпаў прамысловай вытворчасці (98,2 %) назіраецца станоўчая дынаміка ў асобных галінах — электроніцы, фармацэўтыцы, харчовай прамысловасці і дрэваапрацоўцы.

Добрыя паказчыкі дэманструе сельская гаспадарка. За 2025 год у сельскагаспадарчых арганізацыях вырасла вытворчасць малака — 105,3 %, яек — 105,5 %, збожжа — 110,2 %, бульбы — 113 %, цукровых буракоў — 117,9 %, гародніны — 106,5 %, ільновалакна — 128,9 %. Забяспечаны рост прадукцыйнасці жывёл: сярэдні надой малака ад каровы вырас на 6,1 %, сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы — на 4,4 % і свіней — на 2,1 %.

Трэці год запар інвестыцыі растуць тэмпамі, значна апераджальнымі ВУП, — 111,3 %, прычым у асноўным за кошт укладанняў у машыны і абсталяванне (115,2 %).

Рознічны тавараабарот за 2025 год павялічыўся на 6,6 %.

Экспарт тавараў і паслуг у студзені — лістападзе 2025-га вырас на 2,7% і дасягнуў 46,5 мільярда долараў.

У Мінэканомікі адзначылі таксама, што працягнуўся рост супрацоўніцтва з краінамі далёкай дугі. Дынамічна расце экспарт у краіны Лацінскай Амерыкі (у 1,4 раза), Паўднёва-Усходняй і Усходняй Азіі (у 1,1 раза), у краіны Афрыкі (на 6,6 %).

Таксама высокімі тэмпамі расце экспарт паслуг. Па выніках студзеня — лістапада 2025-га рост на 15,4 %, або на 1,4 мільярда долараў. Асноўныя драйверы росту — будаўніцтва, транспарт і турызм.

Устойлівая работа эканомікі дазваляе забяспечваць рост рэальных даходаў насельніцтва — плюс 9,9 % па выніках 11 месяцаў. Заработная плата ў студзені — лістападзе 2025 года дасягнула 2655 рублёў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю