Top.Mail.Ru

КНДР правяла выпрабаванні найноўшага комплексу ППА

Галоўнае ўпраўленне ракетабудавання КНДР правяло выпрабавальны запуск найноўшага комплексу ППА. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК). Расказала БелТА.


Запуск адбыўся 4 лістапада. У выніку выпрабаванняў, як паведамляе ЦТАК, былі пацверджаны тэхнічныя характарыстыкі і надзейнасць новых матэрыялаў лятальнага апарата, інтэлектуалізаванага спосабу шматразовага камбінаванага кіравання, здольнасці комплексу ППА да апазнання і атаясамлівання цэлей, апарата апрацоўкі разведвальнай інфармацыі. Таксама адзначаецца, што ў той жа дзень адбыліся паказальныя вучэнні агнявога падраздзялення часці стратэгічных крылатых ракет вялікай далёкасці ўсходняга рэгіёна.

«Гэтыя выпрабаванні і вучэнні праведзены ў рамках абавязковай дзейнасці абароннай і ваеннай галін усіх інстанцый, нацэленай на тэхнічнае абнаўленне баявых сістэм і павышэнне баявой давернасці і стратэгічнага ўзбраення», — адзначаецца ў паведамленні ЦТАК.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю