Top.Mail.Ru

Кнігарня на скале стала турыстычным хітом у Кітаі

Незвычайная кнігарня, літаральна «ўбудаваная» ў скалу над карставай варонкай, стала новай «меккай» для вандроўцаў у Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гэты архітэктурны праект — прыклад гармоніі паміж сучасным дызайнам і дзікай прыродай. Крама пабудавана прама на ўступе скалы, паўтараючы яе выгібы, што стварае ўражанне, быццам яна заўсёды была часткай пейзажа. Але гэта не проста кнігарня. Прастора аб’ядноўвае мастацтва, літаратуру і ўтульную кавярню, дзе можна замовіць духмяную каву ці малочную гарбату, атрымліваючы асалоду ад захапляльных лакацый.

З моманту адкрыцця ў маі гэта месца стала сапраўдным магнітам для аматараў літаратуры і мастацтва. Больш за 100 тысяч чалавек ужо наведалі яго, каб зрабіць эфектныя фатаграфіі, паглыбіцца ў асаблівую атмасферу і адкрыць для сябе нешта новае.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю