Унiкальныя дакументы часоў Вялiкай Айчыннай вайны, кнiгi, якiя вярнулiся на Радзiму з фашысцкай Германii, а таксама iншыя цiкавыя экспанаты i мультымедыйныя праекты прадставiлi ў Прэзiдэнцкай бiблiятэцы Рэспублiкi Беларусь.
Першыя месяцы вайны былi вельмi цяжкiмi. Вораг iмклiва прасоўваўся ўглыб нашай краiны, з гэтай прычыны не былi эвакуiраваны заводы, фабрыкi, музеi i бiблiятэкi розных буйных гарадоў, у тым лiку i Мiнска.
— Нямецка-фашысцкiя акупанты на захопленых землях пачалi планавае рабаванне i перамяшчэнне культурных каштоўнасцей з тэрыторыi нашай краiны. Паводле шэрагу нямецкiх даследчыкаў, з тэрыторыi СССР было перамешчана або знiшчана каля 180 млн кнiг, аднак нашы спецыялiсты сцвярджаюць, што iх было значна болей. Лiчба можа складаць ад 200 да 250 млн кнiг. У БССР было знiшчана каля 95% фондаў бiблiятэк, — расказаў дырэктар Прэзiдэнцкай бiблiятэкi Сяргей Квачан.
Цяпер пры Савеце Мiнiстраў створана профiльная камiсiя па выяўленнi, вяртаннi i сумесным выкарыстаннi кнiжных рэсурсаў, якiя былi перамешчаны за межы нашай рэспублiкi падчас Вялiкай Айчыннай вайны.
— Перыядычна вынiкi работы камiсii публiкуюцца ў друку. З гэтага года супрацоўнiкi нашай бiблiятэкi таксама ўвайшлi ў склад рабочай экспертнай групы i пачалi манiторынг замежных аўкцыёнаў з мэтай вяртання кнiг Урадавай бiблiятэкi, — адзначыў Сяргей Квачан.
Паводле слоў вучонага сакратара Элеаноры Гурыновiч, бiблiятэка правяла вялiкую навукова-даследчую работу, вывучыўшы асабiстыя справы i дакументальныя хронiкi для таго, каб знайсцi 25 супрацоўнiкаў Урадавай бiблiятэкi, якiя ўдзельнiчалi ў Вялiкай Айчыннай вайне.
— Напрыклад, Белакурская Надзея Аляксееўна, супрацоўнiк Урадавай бiблiятэкi з 1939 года, разведчыца 279 батальёна, вярнулася ва Урадавую бiблiятэку пасля заканчэння вайны i займалася аднаўленнем фонду. Мы знайшлi шматлiкiя камандзiровачныя пасведчаннi, дзе Надзея Аляксееўна лiтаральна па крупiнках з усёй краiны збiрала кнiгi для гэтай бiблiятэкi, — распавяла Элеанора Гурыновiч.
Ёсць шэраг справаздач, якiя дэманструюць працу супрацоўнiкаў па аднаўленнi фондаў. Часам даходзiла да таго, што яны заходзiлi ў кожную хату ў пошуках згубленых кнiжных скарбаў. Сярод дакументаў ёсць i Справа № 1 ад 1944 года «Акты, спiсы i распiскi, звязаныя з паступленнем кнiг у Бiблiятэку».
Нам удалося на свае вочы ўбачыць кнiгi, якiя вярнулi на Радзiму. Сёння яны захоўваюцца ў аддзеле старадрукаў i рэдкiх выданняў. Характэрна тое, што на многiх з iх была размешчана гербавая пячатка нацысцкай Германii.
— Гэта сведчанне таго, што кнiгi былi ўжо атрыманы ў германскiх бiблiятэках i заiнвентарызаваны. Аднак пасля вяртання на Радзiму многiя з гэтых пячатак былi проста замазаны. Недзе цалкам, недзе фрагментарна... Аднак быў i вельмi ўнiкальны падыход, якi дэманструе нянавiсць нашых калег да фашызму. Бiблiятэкары проста выразалi пячаткi, нягледзячы на тое, што псаванне кнiгi — гэта парушэнне прафесiйнага этыкету, — распавяла загадчык аддзела старадрукаваных i рэдкiх выданняў Наталля Iвашынка.
Паводле яе слоў, вывозiлi не толькi кнiгi па мастацтве, але таксама i выданнi па ваеннай навуцы. Да таго ж германскаму ўраду была цiкавая фiласофiя, палiтыка i тэма аднаўлення краiны пасля Першай сусветнай вайны.
Таксама ў аддзеле старадрукаваных i рэдкiх выданняў нам удалося ўбачыць i iншыя цiкавыя кнiгi часоў Вялiкай Айчыннай вайны ў рамках мультымедыйнага праекта «Мы пераможам». З усiх кнiг вельмi вылучалася выданне з практычна аднайменнай назвай.
— Кнiгу, прысвечаную ўкладу жанчын у Перамогу напiсаў Яўген Нямiраў. Поўная назва: «Мы пераможам! Савецкая жанчына ў Айчыннай вайне». Яна была выпушчана ў 1943 годзе невялiкiм тыражом у 3 тысячы экзэмпляраў. Для таго часу гэта было даволi каштоўнае выданне, бо грошы эканомiлi i кнiгi друкавалiся невялiкага фармату на жоўтай няякаснай паперы. А тут перад намi вялiкi фармат, вокладка ўпрыгожаная барэльефам, шчыльныя светлыя старонкi з вялiкай колькасцю фатаграфiй, — расказала намеснiк загадчыка аддзела старадрукаваных i рэдкiх выданняў Iна Байдакова.
Таксама ў гэтым аддзеле прадэманстравалi мультымедыйны праект «Гiстарычная памяць — наша культурная спадчына», якi дазволiў пазнаёмiцца з кнiгамi, якiя ў прамым сэнсе слова размаўляюць з чытачом.
Цiкавыя i сумесныя праекты Прэзiдэнцкай бiблiятэкi з прадпрыемствамi «Белгеадэзiя» i «Белдзiпразем». Так, увазе наведвальнiкаў прадстаўляюцца ўнiкальныя карты i рэдкiя фатаграфii, а таксама фотапраект з дапоўненай рэальнасцю «80 гадоў мiру». Са стэндаў на нас глядзяць нашчадкi герояў Вялiкай Айчыннай вайны з фатаграфiямi сваякоў у руках. Але варта толькi адсканаваць QR-код, i на экране смартфона адбываецца сапраўдны цуд: мiнулае перасякаецца з сучаснасцю, i ўнук можа абняць свайго дзеда-героя.
Фота аўтара