Сітуацыя ў адносінах паміж ЗША і Беларуссю значна палепшылася. Аб гэтым пасля перагавораў у Мінску ў Прэзідэнта Беларусі заявіў журналістам спецпасланнік ЗША Джон Коўл, паведамляе БелТА.
«Сітуацыя значна палепшылася. Мы прайшлі вельмі вялікі шлях з таго часу, як першы раз прыехалі сюды для сустрэчы з Прэзідэнтам. Сітуацыя вельмі палепшылася. Мы абмяркоўваем тыя пытанні, якія звязаны з нашымі двухбаковымі адносінамі», — сказаў прадстаўнік ЗША.