Top.Mail.Ru

Кобрынскі раён далучыўся да рэспубліканскага суботніка

Унесці свой уклад у ператварэнне роднай зямлі і далучыцца да рэспубліканскага суботніка вырашылі і ў Кобрынскім раёне.

Усяго ў мерапрыемствах па ўборцы і добраўпарадкаванні тэрыторыі тут прынялі ўдзел каля 22 тысяч чалавек.

У самім горадзе Кобрыне дзяржаўныя служачыя і прадстаўнікі прадпрыемстваў горада засяродзіліся на трох асноўных аб’ектах: новая зона адпачынку каля сярэдняй школа № 7, парк Суворава і стары мост цераз раку Мухавец, дзе зараз праводзіцца рэканструкцыя. На першым аб’екце нам удалося заспець за работай старшыню Кобрынскага райвыканкама Аляксандра Майсеюка.

— У гэтым годзе, мы вырашылі прысвяціць рэспубліканскі суботнік навядзенню парадку і добраўпарадкавання на тэрыторыі нашага горада. Гэта комплексны падыход у частцы стварэння месца адпачынку нашых грамадзян у цэнтры горада. Мы вырашылі ўнесці свой уклад у добраўпарадкаванне гэтага аб’екта: пракласці дадатковыя дарожкі, азеляніць тэрыторыю і, вядома ж, у цэлым навесці парадак, — падзяліўся старшыня райвыканкама.

Паводле яго слоў, мэта адна — навесці парадак і зрабіць Кобрын яшчэ прыгажэйшым.

— Такая сумесная праца асабліва сімвалічная ў Год добраўпарадкавання. Спадзяёмся вынікі рэспубліканскага суботніка парадуюць мясцовых жыхароў, — заключыў ён.

Лізавета ГОЛАД 

фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю