Атракцыён «Кола агляду » з парку імя Чалюскінцаў у Мінску выстаўлены на таргі, паведаміла БелТА.
Як вынікае з аб’яў аб аўкцыёнах, пачатковы кошт лота — Br51,6 тыс., аўкцыён будзе праходзіць з крокам у 5 %.
«Кола агляду» было выраблена ў 2010 годзе. «Атракцыён прызначаны для выкарыстання ў якасці сродкаў забавы і актыўнага адпачынку дзяцей, старэйшых за 14 гадоў і дарослых наведвальнікаў», — сказана ў апісанні лота. Там жа адзначана, што атракцыён у рабочым стане, а яго вышыня складае 27,5 м.