Top.Mail.Ru

Колькасць ахвяр землетрасення на Філіпінах дасягнула 37, пацярпелі больш за 450 чалавек

У выніку землетрасення на Філіпінах загінулі 37 чалавек, чацвёра лічацца зніклымі без вестак. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Паводле інфармацыі Упраўлення грамадзянскай абароны, раненні рознай ступені цяжкасці ўвогуле атрымалі 456 чалавек. Паводле даных улад, на востраве Мінданаа пашкоджаны каля 1,9 тыс. будынкаў, у тым ліку школы, бальніцы і жылыя дамы, з якіх каля 1,5 тыс. былі цалкам разбураны стыхіяй. Міжнародны аэрапорт горада Хенераль-Сантас атрымаў пашкоджанні, што прывяло да адмены рэйсаў. Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Філіпін дазволіла ваенным, урадавым і гуманітарным самалётам выкарыстоўваць паветраную гавань для ліквідацыі наступстваў падземных штуршкоў. У горадзе Хенераль-Сантас было аб’яўлена надзвычайнае становішча.

Як паведамлялася, землетрасенне магнітудай 7,8 адбылося 8 чэрвеня каля паўднёвага ўзбярэжжа Філіпін. Падземныя штуршкі прывялі да разбурэння будынкаў, каля ўзбярэжжа былі зафіксаваны хвалі цунамі вышынёй да метра.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю