Top.Mail.Ru
543

Колькасць беспрацоўных у краінах ЕАЭС скарацілася на 13,5 працэнта

Колькасць беспрацоўных у краінах — членах ЕАЭС скарацілася на 13,5 працэнта. Аб гэтым паведаміла дырэктар Дэпартамента працоўнай міграцыі і сацыяльнай абароны Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Алтынай Амурбекава на сесіі Еўразійскага эканамічнага форуму «Працоўная міграцыя як рэсурс для ўстойлівага эканамічнага росту дзяржаў — членаў ЕАЭС: фарміраванне ўмоў для прыцягнення і развіцця кваліфікаваных і навуковых спецыялістаў у рамках ЕАЭС», перадае БелТА.


Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у службах занятасці насельніцтва ў дзяржавах — членах ЕАЭС, на канец красавіка 2025 года склала 693,7 тыс. чалавек, або 0,7 працэнта колькасці рабочай сілы. У параўнанні з аналагічнай датай 2024 года колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у службах занятасці, скарацілася на 13.

Паводле яе слоў, ва ўсіх краінах ЕАЭС рэалізуюцца меры па прыцягненню высокакваліфікаваных спецыялістаў на нацыянальным рынку працы. Паказчыкі беспрацоўя змяншаюцца і расце попыт на кваліфікаваныя працоўныя рэсурсы.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю