Як адзначыў кіраўнік энергетычнага ведамства, колькасць электрамабіляў у Беларусі ўжо перавысіла адзнаку ў 38,5 тысяч, штомесячны прырост складае больш за 2 тысячы аўто.
Як вынік, растуць аб’ёмы спажывання электраэнергіі зараднымі станцыямі для электратранспарту — у 2024 годзе гэты паказчык павялічыўся больш чым у 2 разы ў параўнанні з 2023 годам — з 18 да 39 млн. кВт∙г. Станоўчая дынаміка захоўваецца і ў гэтым годзе — за 8 месяцаў 2025 года электраспажыванне зараднымі станцыямі склала больш за 50 млн кВт∙г.
«Гэты напрамак будзе актыўна развівацца і надалей, — падкрэсліў міністр. — Разлічваем, што да 2030 года колькасць электрамабіляў на дарогах краіны павялічыцца да 300 тысяч».