Top.Mail.Ru

Колькасць падключэнняў да сетак 5G у Кітаі перавысіць 1,7 млрд

Цяпер на долю Кітая прыпадае больш як 40 працэнтаў глабальных падключэнняў да сетак сувязі пятага пакалення (5G), і, паводле ацэнак, да 2030 года колькасць падключэнняў да сетак 5G у Кітаі перавысіць 1,7 млрд. Пра гэта гаворыцца ў «Дакладзе аб мабільнай эканоміцы Кітая за 2026 год», перадае «Сіньхуа».



У дакладзе, апублікаваным Міжнароднай асацыяцыяй аператараў мабільнай сувязі і вытворцаў абсталявання (GSMA), адзначаецца, што падобны маштаб азначае, што Кітай не толькі знаходзіцца ў першых шэрагах у галіне прымянення 5G, але і задае вектар развіццю магчымасцяў перадавых мабільных сетак.

Як адзначаецца ў дакладзе, па меры пашырэння ахопу і прапускной здольнасці акцэнт у галіне ссоўваецца з падключэння большай колькасці карыстальнікаў на падтрымку больш высокапрадукцыйных, інтэлектуальных і дыферэнцыраваных паслуг. Гэты пераход выяўляецца ў камерцыялізацыі тэхналогій 5G-Advanced у звыш 330 гарадах кантынентальнай часткі Кітая, што стварае больш надзейную аснову для развіцця мабільнага штучнага інтэлекту, папулярызацыі імерсіўных спажывецкіх паслуг, прасоўвання лічбавай трансфармацыі прадпрыемстваў і ўмацавання грамадскай інфраструктуры.

У дакуменце таксама адзначаецца, што ў мінулым годзе мабільныя тэхналогіі і паслугі забяспечылі прыкладна 7,2 працэнта ВУП Кітая, што эквівалентна 1,5 трлн долараў ЗША. Як чакаецца, гэты паказчык можа дасягнуць 2,1 трлн долараў да 2030 года.

Мікалай ЛІТВІНАЎ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю