Top.Mail.Ru

Колькасць рэдкіх відаў жывёл і раслін у Кітаі працягвае аднаўляцца


Паводле даных Дзяржаўнага ўпраўлення лясной і стэпавай гаспадаркі КНР, колькасць папуляцый рэдкіх відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, у дзікай прыродзе працягвае расці. Больш за 200 рэдкіх і знікаючых відаў дзікіх жывёл уступілі ў Кітаі ў фазу аднаўленчага росту, а больш за 100 відаў рэдкіх дзікарослых раслін знаходзяцца пад экстраннай аховай, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

У Кітаі, адной з краін з самай багатай біяразнастайнасцю ў свеце, налічваецца каля 3100 відаў наземных пазваночных жывёл і больш за 39 тысяч відаў вышэйшых раслін. Як паведаміў Чжан Шаньнін, інспектар першага ўзроўню Дэпартамента дзікай флоры і фауны Дзяржаўнага ўпраўлення лясной і стэпавай гаспадаркі, у апошнія гады Кітай пастаянна ўзмацняе ахову дзікіх жывёл і раслін і асяроддзя іх пражывання, паскарае стварэнне сістэмы ахоўных прыродных тэрыторый, у якой ключавую ролю адыграюць нацыянальныя паркі, а таксама сістэмы экстраннай аховы відаў па-за месцамі іх натуральнага пасялення, якую ўзначальваюць нацыянальныя батанічныя сады.

Адначасова рэалізуюцца праграмы экстраннай аховы 48 відаў дзікіх жывёл і 50 відаў дзікіх раслін, якія знаходзяцца ў крытычным стане. Створаны даследчыя цэнтры па ахове флагманскіх відаў, такіх як вялікая панда, азіяцкі слон, пангалін і чырвананогі ібіс.

Як падкрэсліў эксперт, у перспектыве Кітай працягне павышаць разнастайнасць і стабільнасць экасістэм, прасоўваючы гарманічнае суіснаванне чалавека і прыроды.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю