Сама меней 34 вучні і настаўнік загінулі ў выніку абрушэння даху прыватнай школы ў Пешавары на паўночным захадзе Пакістана. Яшчэ не менш як 45 чалавек атрымалі раненні, паведамляе БелТА.
Большасць загінулых дзяцей былі малодшыя за 13 гадоў. Выратавальная аперацыя прадаўжалася чатыры-пяць гадзін.
Раней паведамлялася аб 30 загінулых пры абрушэнні будынка. У мясцовай паліцыі заявілі, што дах школы быў дрэнна пабудаваны, а будынак размяшчаўся ў густанаселеным раёне, дзе вузкія вуліцы ўскладнілі правядзенне выратавальнай аперацыі. Увогуле ў школе навучалася 110 дзяцей. У момант абрушэння даху ў класах на верхнім паверсе знаходзілася каля 30 дзяцей. Па факце здарэння будзе ўзбуджана справа. Уладальніка школы затрымалі.