Top.Mail.Ru
290

Колькі беларусаў працуюць дыстанцыйна? Белстат прывёў статыстыку

Колькі беларусаў працуюць дыстанцыйна, расказалі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.



У выбарачнае абследаванне па вывучэнні занятасці насельніцтва, якое праводзіцца Белстатам, былі ўключаныя пытанні, якія тычацца дыстанцыйнай працы. Вынікі паказалі, што дыстанцыйная занятасць складае 0,6% ад колькасці занятага насельніцтва. 

«Гэта каля 26,8 тыс. чалавек. Зусім няшмат. Большасць з іх — 95% — занятыя ў сферы паслуг, 94% працуюць у горадзе, 82% маюць вышэйшую адукацыю і знаходзяцца ва ўзроставай групе 30-39 гадоў. У рэгіянальным разрэзе асноўная доля такіх работнікаў прыпадае на Мінск», — удакладнілі ў Белстаце.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю