Top.Mail.Ru
351

Колькі ў Беларусі дзіцячых санаторыяў, расказаў спецыяліст

Намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай расказаў БелТА пра тое, колькі ў Беларусі дзіцячых санаторыяў.

У першую чаргу Аляксандр Цай падкрэсліў: на пуцёўку ў санаторый могуць разлічваць дзеці, якія маюць медыцынскія паказанні да санаторна-курортнага лячэння. «Дзеці, у тым ліку з бацькамі, забяспечваюцца пуцёўкамі, як правіла, у камісіях па аздараўленні ў залежнасці ад катэгорыі. Калі гэта дзеці, якія пражываюць і навучаюцца на забруджаных тэрыторыях ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, то яны забяспечваюцца пуцёўкамі ў прадстаўніцтвах Рэспубліканскага цэнтра», — звярнуў ён увагу.

Усяго ў Беларусі каля 20 санаторыяў і рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў для дзяцей, але яны ўжо не ўяўляюць сабой менавіта тыя класічныя дзіцячыя санаторыі, якія былі раней. «У нас у краіне ёсць дзяржаўная атэстацыя — гэта абавязковая працэдура, якая раней праводзілася раз на 5 гадоў, а цяпер — раз на 3 гады. Пры атэстацыі пацвярджаецца статус санаторна-курортнай арганізацыі для дарослых, дзяцей або дарослых і дзяцей. Класічных дзіцячых санаторыяў у Беларусі сем. А астатнія атэставаныя для дарослых або дарослых і дзяцей. Ёсць санаторыі, якія прымаюць на сумеснае санаторна-курортнае лячэнне маму з дзіцем. Такіх у нас у краіне дастаткова», — расказаў Аляксандр Цай.

Усе санаторна-курортныя арганізацыі ў Беларусі шматпрофільныя, каб забяспечыць даступнасць і добры выбар. У асноўным у санаторна-курортных арганізацыях каля 3-4 профіляў, па якіх яны прымаюць і аказваюць лячэнне. Аднапрофільных устаноў у краіне адзінкі. «Сярод дзіцячых — гэта, напэўна, афтальмалагічны „Акадэмія здароўя“, санаторый „Бярэзіна“ па неінфекцыйных хваробах скуры. Астатнія ўсе, у прынцыпе, маюць два-тры і больш профілю. Таму сёння можна зрабіць выбар, куды адправіцца на санаторнае-курортнае лячэнне», — расказаў ён.

Намеснік дырэктара акцэнтаваў увагу, што санаторна-курортнае лячэнне для ўсіх дзяцей Беларусі бясплатна. Асноўнае патрабаванне-адсутнасць медыцынскіх супрацьпаказанняў і наяўнасць медыцынскіх паказанняў.

Начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Наталля Хведарук дадала, што ў структуру ФПБ уваходзіць санаторна-курортная ўстанова «Белпрафсаюзкурорт», у складзе якога налічваецца 12 прафсаюзных санаторыяў. Набываючы пуцёўку для сябе і свайго дзіцяці член прафсаюза можа атрымаць зніжку ад ФПБ ў 25%. Акрамя таго, ужо пасля заканчэння аздараўлення можна атрымаць матэрыяльную дапамогу.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю