Top.Mail.Ru
124

Колькі беларусы будуць працаваць у апошнім месяцы зімы, расказалі ў Мінпрацы

Як і колькі беларусы будуць працаваць у лютым, расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БелТА.



У гэтым годзе люты складаецца з 28 дзён. Пры пяцідзённым працоўным тыдні будзе 20 працоўных дзён, а пры шасцідзённым — 24. Колькасць выхадных дзён складзе: 8 (пры пяцідзённым тыдні) і 4 (пры шасцідзённым).

Разліковая норма працоўнага часу пры 40-гадзінным працоўным тыдні складзе: для пяцідзённага працоўнага тыдня з выхаднымі ў суботу і нядзелю — 160 гадзін, для шасцідзённага працоўнага тыдня з выхадным днём у нядзелю — таксама 160 гадзін.

Акрамя таго, у Мінпрацы нагадалі, што разліковая норма працоўнага часу на 2026 год устаноўлена пастановай Міністэрства ад 16 верасня 2025 года № 95 «Аб устанаўленні разліковай нормы працоўнага часу на 2026 год».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю