Top.Mail.Ru

Колькі будзе каштаваць абед на перапынку, расказала дырэктар Камбіната школьнага харчавання Мінска

Дырэктар сталічнага Камбіната школьнага харчавання Людміла Крупская расказала БелТА аб кошце харчавання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.



З 1 верасня меню будзе складацца для трох узроставых груп з разбіўкай па класах: навучэнцы 1-5-х класаў, 6-8-х класаў, 9-11-х класаў. «У першую змену аднаразовае харчаванне будзе прадстаўлена ў выглядзе другога сняданку на адпаведны ўзрост і грашовую норму, у другую змену — у выглядзе полудня, але па каларыйнасці адпаведнага другому сняданку», — расказала Людміла Крупская. 

Кошт другога сняданку для навучэнцаў 1-5-х класаў складзе 2,41 рубля, 6-8-х — 2,64 рубля, 9-11-х — 2,85 рубля. Абед для дзяцей, якія наведваюць групу падоўжанага дня, будзе каштаваць 3,45 рубля.

У меню восеньскага сезона ўключаны самыя топавыя стравы, якія карысталіся попытам сярод навучэнцаў у мінулым навучальным годзе. «Сярод іх нагетсы, блінцы з рознымі начынкамі, каўбаскі, сырнікі з рыкотай, пельмені, курыныя біточкі з сырам, бульба запечаная долькамі з таматавым соусам. Нягледзячы на тое, што ў сваёй рабоце мы сталі выкарыстоўваць паўфабрыкаты высокай ступені гатоўнасці, прынцып адпаведнасці патрабаванням дзіцячай дыетэтыкі захоўваецца. Галоўнае адрозненне — гэта чысты склад без узмацняльнікаў смаку, фарбавальнікаў і кансервантаў, a таксама ашчадны спосаб прыгатавання. Напрыклад, у школьнай сталовай і блінцы, і нагетсы праходзяць цеплавую апрацоўку ў параканвектамаце або смажыльнай шафе, захоўваючы ўсе карысныя рэчывы. У „фастфудзе“ іх смажаць у фрыцюры ў вялікай колькасці алею, што робіць іх каларыйнымі і шкоднымі», — праінфармавала дырэктар. 

Акрамя таго, традыцыйна на падставе прыкладных рацыёнаў тэхнолагамі камбіната распрацоўваецца меню для арганізацыі дыетычнага харчавання, паказаннямі для якога з’яўляюцца цукровы дыябет, фенілкетанурыя, непераноснасць глютэну, а таксама пры непераноснасці асобных груп харчовых прадуктаў (малако, яйкі, рыба, цытрусавыя і інш.). 

Будзе працягнутая і работа па зялёным праекце. «З 13 красавіка ў дзвюх сталічных школах стартаваў новы праект па ўключэнні ў рацыёны харчавання навучэнцаў зялёнай прадукцыі і салаты айчыннай вытворчасці, сутнасць якога заключаецца ў штодзённым уключэнні свежай зеляніны ў гарачае харчаванне дзяцей. У меню з’явіліся стравы са шпінатам, кропам, пятрушкай, зялёнай цыбуляй і ліставой салатай. Геаграфія гэтага праекта будзе пашыраная», — падсумавала Людміла Крупская

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю