Top.Mail.Ru
214

Колькі будзе каштаваць карыстанне школьнымі падручнікамі, расказалі ў Мінадукацыі

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі — начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова расказала карэспандэнту БелТА, колькі бацькам будзе каштаваць карыстанне камплектам школьных падручнікаў.



«Забеспячэнне навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі падручнікамі — адна з мер іх сацыяльнай абароны. Распрацоўка, выданне і ў далейшым перавыданне падручнікаў ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў. Сродкі законных прадстаўнікоў школьнікаў на гэтыя мэты не прыцягваюцца», — падкрэсліла Ірына Каржова.

Яна адзначыла, што бацькі ўносяць плату за карыстанне падручнікамі, памер якой з’яўляецца фіксаваным і складае 0,5 базавай велічыні за камплект падручнікаў. «Такім чынам, кошт камплекта школьных падручнікаў, якія будуць выкарыстоўвацца з 1 верасня, складае Br21. Ніякіх змяненняў у парадак аплаты за карыстанне падручнікамі і разліку кошту не ўносілася», — праінфармавала прадстаўнік Мінадукацыі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю