Top.Mail.Ru
201

Колькі дзён без даведкі можа не хадзіць дзіця ў школу падчас сезона прастуд?

Намеснік начальніка аддзела лячэбна-прафілактычнай дапамогі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама Вольга Ватоліна расказала, колькі дзён без даведкі можа не хадзіць дзіця ў школу падчас сезона прастуд, перадае БелТА.



Вольга Ватоліна адзначыла, што падчас пандэміі COVID-19 была ўведзена такая мера: калі дзіця прыхварэла, яго можна пакінуць дома на 5 дзён без даведкі. Яна дагэтуль дзейнічае. Калі хвароба працягваецца больш за 5 дзён, неабходна звярнуцца да ўрача і лячыцца па афіцыйнай даведцы.

«Школы не павінны патрабаваць даведкі за першыя дні адсутнасці дзіцяці. Калі ў бацькоў узнікаюць пытанні з класным кіраўніком, ім варта звяртацца ў адміністрацыю школы, бо ўсе ўпраўленні адукацыі інфармаваныя аб дзеянні гэтага ліста, — дадала яна. — На дадзены момант гэта датычыцца толькі дзяцей».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю