Top.Mail.Ru
304

Колькі грошай беларусы пакінулі ў магазінах з пачатку года — Белстат

Белстат падвёў красавіцкія вынікі па выдатках беларусаў у аб’ектах гандлю і грамадскага харчавання. У параўнанні з мінулым годам дзённыя выдаткі выраслі больш чым на Br4. Пра гэта паведамляе Точка.



За чатыры месяцы насельніцтва патраціла там Br31 млрд. Гэта на 10% больш, чым за аналагічны перыяд 2024 года. На раздробны гандаль прыйшлося 95,6% гэтых трат. Так, за студзень — красавік сума склала Br29, 7 млрд. Гэта на 10,8% больш у параўнанні з тымі ж месяцамі 2024-га.

У аб’ектах грамадскага харчавання выдаткі за студзень-красавік 2025—га склалі Br2,1 млрд — на 4,8% больш.

У сярэднім у дзень кожны беларус аддаў у кавярнях і магазінах па Br28,3. Гэта на Br4,2 больш, чым у аналагічны перыяд 2024-га.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю