Палкоўнік міліцыі, першы намеснік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Іван Трусевіч расказаў, колькі каштуе ўстанавіць ахоўную сігналізацыю і як працуе сістэма аховы кватэр.
Ахова кватэры на сённяшні дзень каштуе 16,8 рубля, незалежна ад колькасці пакояў. Паверхавасць важная толькі для аховы прыватных дамоў, там кожны паверх градуецца па 16,8 рубля.
«Я думаю, што 16 рублёў — гэта не такая сур’ёзная цана, за якую трэба змагацца. Бяспека каштуе дорага. І кожны для сябе мяжу бяспекі абмалёўвае па-свойму. Можна закаваць жалезнай агароджай усю сваю кватэру, паставіць жалезныя дзверы і не адны, устанавіць супермодную сігналізацыю, укласці туды грошай і ляжаць са словамі „Я ў бяспецы“. А можна, зыходзячы з тых тэндэнцый, якія адбываюцца, той ступені пагрозы, якая ёсць, знайсці для сябе аптымальны варыянт аховы, выдаткаваўшы не такую ўжо і вялікую суму грошай. І гэтак жа казаць „Я знаходжуся ў бяспецы“. Я прыхільнік менавіта другой мадэлі пабудовы аховы свайго жылля альбо аховы любога іншага аб’екта», — адзначыў Іван Трусевіч.
Палкоўнік расказаў, што ўстаноўка ахоўнай сістэмы будзе каштаваць ад 500 рублёў, але гэтую суму можна выплаціць на працягу некалькіх месяцаў — да года.
«Пачынаецца ўсё ад 500 рублёў. Гэтую суму мы можам расцягнуць да года, гэта значыць роўнымі долямі на працягу года кватэранаймальнік будзе нам пакрываць тыя сродкі, якія мы выдаткуем для набыцця абсталявання і ўстаноўкі ў яго на жыллё. Я думаю, што гэта таксама не такія вялікія грошы, калі гаворым пра сваю бяспеку, бяспеку сям’і і той нажытай маёмасці, якую кожны за пэўны перыяд часу, напэўна, назапасіў», — сказаў першы намеснік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС.
На сённяшні дзень МУС выкарыстоўвае адрасныя сістэмы. Супрацоўнікі міліцыі градуюць пэўныя аб'екты на зоны, там працуюць ахоўныя апавяшчальнікі рознага тыпу: «Не буду расказваць, якога тыпу, гэта ў прынцыпе не цікава для абывацеля, яму важна сама бяспека і каб мы прыехалі туды хутчэй. То бок, каб не было сюрпрызаў. Таму, калі ідзе пранікненне праз акно, праз дзверы, мы пры правільнай пабудове і падыходзе да арганізацыі аховы ўсё гэта бачым. І нашы нарады, якія выязджаюць ужо на спрацоўку, разумеюць, што менавіта спрацавала і куды ім найперш бегчы».
Фота з адкрытых крыніц