Top.Mail.Ru
286

Колькі пунктаў здачы навагодніх дрэў на ўтылізацыю будзе працаваць у Мінску

Колькі пунктаў здачы навагодніх дрэў на ўтылізацыю будзе працаваць у Мінску, на прэс-канферэнцыі расказала намеснік генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні, санітарным утрыманні жыллёвага фонду ДА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Кацярына Алёхіна, паведамляе БелТА.



Большасць беларусаў пачынаюць выкідваць елкі пасля завяршэння свят, уключаючы Каляды і Стары Новы год. Кацярына Алёхіна нагадала, што смецце вышэй як 0,5 м ужо адносіцца да буйнагабарытнага. Сама елка класіфікуецца як раслінны адход, які патрабуе асобнага збору.

Ужо на працягу 5 гадоў у Мінску існуе арганізаваны збор і вываз елак пасля навагодніх свят. «Найбольшую папулярнасць набыла акцыя „Елкі ў трэскі“ ў 2024—2025 гадах. У 2024 годзе было сабрана ад насельніцтва больш за 9 т іглічных дрэў, а ў студзені 2025 года ўжо больш за 14 т. Такі вынік сведчыць аб росце адказнасці гараджан у зборы і ўтылізацыі іглічных дрэў. Дзякуючы гэтаму знікае хаатычнае размяшчэнне елак на кантэйнерных пляцоўках і дваровых тэрыторыях, што станоўча ўплывае на санітарны стан двароў», — расказала яна.

У Мінску ў рамках традыцыйнай акцыі «Елкі ў трэскі» з 18 па 25 студзеня жыхары могуць здаць на ўтылізацыю навагоднія дрэвы. «Для гэтага арганізаваны месцы збору іглічных дрэў у кожным раёне горада. Адрасы кантэйнерных пляцовак і пунктаў збору можна знайсці ў афіцыйным тэлеграм-канале „ЖКГ Мінск. Афіцыйна“. Сёлета па горадзе налічваецца больш за дзевяць пунктаў збору навагодніх елак. Важная ўмова — на дрэвах не павінна быць навагодняй мішуры і ўпрыгажэнняў. З месцаў збору іглічных дрэў арганізацыямі-перавозчыкамі будзе арганізаваны асобны вываз елак, соснаў і піхт. Усе сабраныя дрэвы накіруюць на перапрацоўку ў спецыялізаваныя арганізацыі, дзе іх ператвораць альбо ў шчэпку, альбо ў кампост», — падкрэсліла Кацярына Алёхіна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю