Top.Mail.Ru
408

Колькі тэхнікі і работнікаў з раніцы прыбіраюць снег у сталіцы, расказалі ў ЖКГ

Арганізацыі сталічнага ЖКГ клапоцяцца пра камфорт і бяспеку жыхароў і гасцей Мінска, паведамілі БелТА ў дзяржаўным аб’яднанні «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка».


З самае раніцы прадстаўнікі аб’яднання прыступілі да прыборкі прыдамавых тэрыторый ад снегу і апрацоўкі іх процігалалёднымі сродкамі. Задзейнічана больш за 40 адзінак тэхнікі і звыш 870 рабочых па комплекснай прыборцы і ўтрыманні домаўладанняў. Выдаткавана 10 т пясчана-салянай сумесі.

Пры выпадзенні ападкаў будзе павялічана колькасць тэхнікі і колькасць супрацоўнікаў для аператыўнай прыборцы дваровых тэрыторый, запэўнілі ў аб’яднанні. «Мы робім усё, каб ваша дарога на працу або прагулка была зручнай і бяспечнай», — падкрэслілі на прадпрыемстве.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю