Top.Mail.Ru
196

Колькі зарабілі беларускія клубы за першы раунд удзелу ў еўракубках?

У бліжэйшы чацвер, 31 ліпеня, тры прадстаўнікі беларускай футбольнай лігі прадоўжаць свой шлях у еўракубкавай кампаніі.



Мінскаму «Дынама», «Тарпеда-БелАЗ» і «Нёману» трэба будзе пазмагацца за выхад у трэці раунд Лігі канферэнцый.

Ужо вядомыя сумы, якія гарантавалі сабе нашы прадстаўнікі ад УЕФА па выніках стартавых раўндаў.

Брэсцкае «Дынама», якое пакінула Лігу канферэнцый у першым раундзе, заробіць 325 тыс. еўра. Гродзенскі «Нёман» і «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна гарантавалі сабе мінімум 700 тыс. еўра за выхад у наступную стадыю ЛК. У мінскага «Дынама» гэтая сума складае 960 тыс. еўра пасля вылету з Лігі чэмпіёнаў у другі раунд Лігі канферэнцый.

Нагадаем, «бела-сінія» ў другім кваліфікацыйным раундзе Лігі канферэнцый гуляюць супраць албанскай «Эгнатыі» (лік першага паядынку двухраундавага супрацьстаяння — 0:2), «Нёман» змагаецца са славацкім «Кошыцэ» (3:2 у першым матчы), а «Тарпеда-БЕЛАЗ» супрацьстаіць ізраільскі «Макабі» з Хайфы (1:1).



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю