Начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Лешык расказаў аб тым, колькі збожжа, бульбы і буракоў плануецца вырасціць сёлета, паведамляе БелТА.
«Задача аграрыяў па ўраджаі — каля 11 млн т збожжа разам з рапсам. Ставім задачу атрымаць не менш як 1 млн т бульбы ў сельскагаспадарчых арганізацыях, а таксама не менш як 300 тыс. т агародніны», — адзначыў прадстаўнік Мінсельгасхарча.
Мікалай Лешык падкрэсліў, што стабілізацыйныя фонды даюць магчымасць забяспечваць унутраны рынак якаснай прадукцыяй, і беларускія аграрыі зробяць усё, каб прадаставіць жыхарам краіны прадукты харчавання па даступных цэнах.
Начальнік галоўнага ўпраўлення расказаў, што для забеспячэння ўнутранага рынку цукрам, а таксама для таго, каб стабільна трымаць высокую планку экспарту і загрузіць работай чатыры беларускія цукровыя камбінаты і заводы, неабходна атрымліваць не менш як 5 млн т буракоў. «Гэта задача стаіць нейкай канстантай. У фізічнай вазе на бягучы год таксама плануем атрымаць каля 5,1 млн т салодкіх караняплодаў», — дадаў ён.