Top.Mail.Ru
219

Колькі жанчын служыць ў органах пагранічнай службы?

Каля 50% асабовага складу пагранічнага кантролю складаюць жанчыны, заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення памежнага кантролю Дзяржпагранкамітэта Беларусі, палкоўнік Руслан Мікуліч.


Ён адзначыў, што ў органах пагранічнай службы (ОПС) служыць нямала жанчын.

«Асабліва ў пагранічным кантролі — гэта каля 50%. Жанчыны, у адрозненне ад мужчын, валодаюць некаторымі ўласцівасцямі, якія неабходны ў пагранічным кантролі — уседлівасць, назіральнасць. Гэтыя ўласцівасці жаночыя вельмі запатрабаваны ў нас на службе», — сказаў Мікуліч.

Паводле яго слоў, таксама кожны год дзяўчаты ахвотна паступаюць у Інстытут пагранічнай службы. Конкурс складае ад пяці да дзевяці чалавек на месца.

Начальнік Галоўнага ўпраўлення падкрэсліў, што жанчыны імкнуцца трапіць у пагранічны кантроль, таму што гэта цікава і дае магчымасць пабудаваць кар’еру.

«Вельмі шмат зараз ужо жанчын у сур’ёзных воінскіх званнях старшага афіцэра. Ёсць куды расці і гэта цікава», — дадаў Мікуліч.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю