Top.Mail.Ru
134

Конкурс чытальнікаў ваеннай паэзіі правядуць у Брэсцкай крэпасці

У мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» арганізуюць конкурс чытальнікаў ваеннай паэзіі «Аб героях былых часоў», паведамляе БелТА. 


Конкурс праводзяць ужо шосты раз. Прыняць удзел у ім прапануюць школьнікам, гімназістам і ліцэістам Брэста і Брэсцкага раёна, навучэнцам прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў Брэсцкай вобласці. Заяўкі прымаюцца ад прэтэндэнтаў ад 6 да 22 гадоў. Спаборнічаць яны будуць у чатырох узроставых катэгорыях.

Удзельнікам прапануецца выразна прачытаць вершы, урыўкі з паэтычных твораў, прысвечаных тэме Вялікай Айчыннай вайны. Дапускаецца дэкламацыя аўтарскіх работ. Выступленні ацэніць журы. Эксперты звернуць увагу на выразнасць чытання і веданне тэксту, на сцэнічную культуру (вонкавы выгляд, сабранасць, манеры), а таксама на выканальніцкае майстэрства (жэсты, міміку, ступень эмацыянальнага ўздзеяння, артыстызм). Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюць па 31 сакавіка ўключна на электронны адрас poetry.readers@mail.ru. Непасрэдна конкурс пройдзе на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці 4 красавіка. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў намечана на 11 красавіка.

Конкурс чытальнікаў ваеннай паэзіі «Аб героях былых часоў» садзейнічае творчаму самавыяўленню дзяцей і маладых людзей, абуджае цікавасць да літаратуры, прывівае паважлівае стаўленне да гісторыі, да воінскай доблесці і бессмяротнага подзвігу абаронцаў Айчыны.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю