Top.Mail.Ru
199

Конкурс дзіцячай творчасці «Стандартызацыя і я» аб’яўлены ў Беларусі

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі абвясціў рэспубліканскі конкурс дзіцячай творчасці «Стандартызацыя і я», паведаміла БелТА.


Ініцыятыва накіравана на выяўленне і заахвочванне талентаў, асвету ў галіне стандартызацыі, прыцягненне ўвагі да пытанняў, якія можна вырашыць з яе дапамогай, а таксама далучэнне падрастаючага пакалення да пазнавальнай і даследчай дзейнасці.

У гэтым годзе ён прысвечаны тэме «Стандарты для бяспечнага дзяцінства». Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы ўстаноў адукацыі трох узроставых катэгорый: 6—9, 10—12 і 13—16 гадоў.

Конкурс праводзіцца па намінацыях: інфармацыйны праект (работы, накіраваныя на асвету, інфармаванне, прыцягненне ўвагі да стандартызацыі), даследчы праект (правядзенне работ для вырашэння актуальных праблем з дапамогай стандартызацыі). Праекты могуць быць выкананы ў форме малюнка, плаката (у тым ліку рэкламнага), макета, відэароліка, артыкула для публікацыі ў часопісе «Стандартызацыя» або на афіцыйным сайце Дзяржстандарта, камп’ютарнага праекта (прэзентацыя). Да кожнага праекта прыкладаецца інфармацыйны ліст удзельніка конкурсу

Да ўдзелу дапускаюцца толькі індывідуальныя праекты. Удзельнік конкурсу можа прыняць удзел толькі з адным праектам і ў адной намінацыі.

Умовы конкурсу, патрабаванні да праектаў і ўдзельнікаў, парадак разгляду і іншыя пытанні арганізацыі і правядзення выкладзены ў інструкцыі аб парадку правядзення рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці «Стандартызацыя і я», зацверджанай пастановай Дзяржстандарта ад 07.10.2022 № 97.

Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі. Тэрмін падачы дакументаў — да 1 снежня 2025 года. Праекты прымаюцца ў Сакратарыяце конкурснай камісіі па адрасе: 220053, г. Мінск, вул. Наватарская, 2а, тэлефоны для даведак: +375 17 269 69 54, +375 17 269 69 64, ntc@belgiss.by.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю