Самы вялікі конкурс сярод медыцынскіх універсітэтаў склаў 3,3 чалавека ў спецыяльнасці «стаматалогія», паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, падводзячы вынікі мэтавага набору, перадае БелТА.
«Конкурс адбыўся. Па ўсіх медыцынскіх спецыяльнасцях быў конкурс. Лідарамі былі стаматалагічныя факультэты як у горадзе Мінску, так і ў Віцебску. У Мінску конкурс быў 3,3 чалавека на месца», — сказаў Аляксандр Хаджаеў.
У цэлым на 2277 запланаваных мэтавых месцаў было пададзена 3312 заяў.
Усяго ж было падпісана больш за 5 тыс. дагавораў. Справа ў тым, што адзін абітурыент можа ўзяць дагавор на мэтавую падрыхтоўку ў розныя ВНУ, а таксама на розныя спецыяльнасці, некаторы час падумаць, вызначыцца і паступаць туды, куды ў выніку выбера.