Top.Mail.Ru
108

Конкурс народнага вакальна-харавога жанру «Ляці, наша песня!» збярэ ў Гродне больш за 350 удзельнікаў

Абласны адкрыты конкурс народнага вакальна-харавога жанру «Ляці, наша песня!» збярэ ў Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы больш за 350 удзельнікаў, перадае БелТА.



«Захаванне і прымнажэнне народна-пеўчых традыцый, папулярызацыя культурнай беларускай спадчыны праз творчасць і майстэрства дзяцей — вось галоўныя мэты конкурсу. Конкурс стане важнай пляцоўкай для прафесійнага і творчага дыялогу навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў, дзіцячых музычных школ мастацтваў, сярэдніх школ і цэнтраў культуры», — адзначылі ў каледжы.

Характэрна, што сёлета ўпершыню спаборніцтва пройдзе па двух напрамках: народным і акадэмічным. За званне лаўрэатаў конкурсу будуць змагацца больш за 350 удзельнікаў. Конкурс пройдзе ў трох намінацыях: «Сола», «Ансамбль» (ад 2 да 11 удзельнікаў), «Харавы калектыў» (ад 12 і больш удзельнікаў). Для ўдзельнікаў у намінацыях «Сола» і «Ансамбль» будуць вызначаны тры ўзроставыя катэгорыі. У намінацыі «Харавы калектыў» прымуць удзел усе калектывы без дыферэнцыяцыі па ўзросце.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю