Top.Mail.Ru

Конкурс — паўтара чалавека на месца. Якія вынікі падачы дакументаў у ВНУ на платныя месцы

У Беларусі 1 жніўня ва ўсіх ВНУ (за выключэннем сельскагаспадарчых) завяршыўся прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія паступаюць на платныя месцы. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Пры плане прыёму на платнае навучанне 16 тыс. дакументы падалі 24,5 тыс. абітурыентаў. Конкурс склаў 1,5 чалавекі на месца.

Высокія конкурсы — больш за 3 чалавекі на месца — адзначаны па спецыяльнасцях «дызайн касцюма і тэкстылю», «міжнародная эканоміка і гандаль (з паглыбленым вывучэннем кітайскай мовы)», «краіназнаўства і перакладчыцкая дзейнасць», «турызм і гасціннасць», «архітэктура», «фізічная рэабілітацыя і эргатэрапія», «гісторыя» і іншым.

Па шэрагу спецыяльнасцей абітурыенты набралі больш за 300 балаў. Гэта «міжнародная эканоміка і гандаль (з паглыбленым вывучэннем кітайскай мовы)», «міжнародныя адносіны», «прыкладная матэматыка», «праграмная інжынерыя», «штучны інтэлект», «перакладчыцкая справа», «гістарычная адукацыя», «лётная эксплуатацыя паветраных суднаў грамадзянскай авіяцыі».

Звыш лічбаў прыёму ВНУ залічаць больш як 1,4 тыс. абітурыентаў для атрымання другой вышэйшай адукацыі, а таксама абітурыентаў, якія вытрымалі ўступныя іспыты і маюць не ніжэй за адзін спартыўны разрад або спартыўнае званне «Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа» або «Майстар спорту Рэспублікі Беларусь».

У сельскагаспадарчых ВНУ прыём дакументаў на платнае навучанне завершыцца 2 жніўня. Залічэнне платнікаў адбудзецца 3 жніўня.

Па выніках уступнай кампаніі ў ВНУ на 49,1 тыс. бюджэтных і платных месц дакументы падалі 69 тыс. абітурыентаў. Конкурс склаў 1,4 чалавекі на месца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю